Знайшлі незвычайныя драўляныя шыльды ручной работы з цытатамі беларускіх пісьменнікаў і не толькі. Паглядзіце, якія файныя.
«Шыльдачкі пра Галоўнае» – гэта брэнд беларускіх майстроў Алены і Віталя з Мінска. Усе вырабы ручной работы.
Гісторыя брэнда, як дзеляцца самі аўтары, пачалася аднойчы на Кастрычніцкай, дзе Алена ў краме ўбачыла шыльдачку са словамі па-англійску, а затым паспрабавала паўтарыць дома сама са словамі пра каханне.
«Потым дадалі любімую беларускую мову і самі перайшлі на родную», – расказваюць майстры на сваёй старонцы ў Instagram.
Як замовіць?
Тэрмін вырабу шыльдачкі – 2-3 дні. Кошт двухбаковай – 40 руб., аднабаковай – 30 руб. Замовіць можна праз Instagram.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.