Еўрапейскае беларускае выдавецтва «Гутэнберг» выпусціла адрыўны каляндар-слоўнічак Мова вольных».
Мы на гэтым тынді ўжо знаходзілі файны недарагі падарунак – «Наш каляндар 2023». Але падарункаў шмат не бывае, тым больш з опцыяй вывучэння роднай мовы.
Выдавецтва «Гутэнберг» выпусціла адрыўны каляндар-слоўнічак «Мова вольных», дзе пераклалі яркія беларускія словы на ўкраінскую, польскую і ангельскую мовы. Каляндар ужо можна перадзамовіць на сайтах mova365.club і litarka.com. Высылаць яго пачнуць 1 снежня, адпраўка магчымая па ўсім свеце, апроч Беларусі і Расіі, на жаль, куды нельга адправіць тэхнічна. Для беларусаў ЗША і Канады асобная партыя ўжо едзе ў Нью-Ёрк, каб можна было атрымаць слоўнічак найхутчэй.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.