Тут крутая магчымасць для беларускіх мастакоў папрацаваць з нейрасеткамі

Тут крутая магчымасць для беларускіх мастакоў папрацаваць з нейрасеткамі
Фонд Augmentika абвяшчае пошук беларускіх мастакоў і мастачак для ўдзелу ў лабараторыі і выставе AI Art Night. Мастачкі і мастакі будуць працаваць з нейрасеткамі як сродкам іх мастацкага самавыяўлення.

Тэма open call – будучыня: антыўтапічная, утапічная ці пратапічная. Гэты праект прадэманструе перасячэнне творчасці і тэхналогій.

Для каго

Для ўсіх беларускіх мастакоў і мастачак, якія жывуць у ЕС і працуюць у любой сферы мастацтва.

Умовы

Кожны ўдзельнік атрымае бясплатны доступ да папулярных інструментаў штучнага інтэлекту: Midjourney, Stable Diffusion, Exactly.ai і ChatGPT (для даследаванняў або напісання тэкстаў).

Па выніках open call будуць выбраны чатыры выканаўцы, кожны з якіх атрымае 300 еўра.

Куратар выставы: Міхаліна Саблік, гісторык мастацтва, крытык і куратар.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 ліпеня, 13:00 СЕТ.

Паведамленне аб выбары выканаўцы: 2 жніўня.

Адкрыццё выставы AI Art Night: 20 жніўня.

Каб прыняць удзел, трэба запоўніць Google-форму.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться