Тут файная магчымасць для беларусаў зладзіць сваю выставу ў Вільнюсе

Тут файная магчымасць для беларусаў зладзіць сваю выставу ў Вільнюсе
Анлайн-часопіс пра сучаснае беларускае мастацтва Chrysalis Mag і CreateCulture Space запускаюць open call для беларускіх мастакоў і мастачак.

Анлайн-часопіс пра сучаснае беларускае мастацтва Chrysalis Mag і CreateCulture Space запускаюць open call для беларускіх мастакоў і мастачак.

Па выніках конкурсу тры мастакі ці мастачкі здзейсняць выставы ў CreateCulture Space у Вільнюсе з дапамогай каманды прасторы і атрымаюць інфармацыйную падтрымку ад Chrysalis Mag.

Open call разлічаны на выставы ў сакавіку, красавіку і чэрвені 2024 года. Прыярытэт будуць мець творцы, якія жывуць у Літве і маюць няшмат досведу выстаў.

Што патрэбна для ўдзелу?

  • Расказаць пра сябе (хто вы, над чым працуеце і ў якіх напрамках);
  • дадаць да формы партфоліа і спасылку на акаўнт з мастацкімі працамі ў сацсетках;
  • чакаць адказу івэнт-менеджаркі прасторы і вынікаў.

Падацца можна па спасылцы да 2 лютага 2024-га. Фіналісты будуць вядомы ўжо 15 лютага.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Вильнюс
поделиться