Выдавецтва «Янушкевіч» прэзентавала апошнія анлайн-навінкі беларускіх кніг, якія ўжо можна набыць на Google Books.
«Да нас штодзённа звяртаюцца чытачы беларускай кнігі з усяго свету з просьбай, каб мы рабілі больш электронных кніг. Мы вас чуем і сёння хочам расказаць пра тры нашы электронныя навінкі», – напісана ў сацсетках выдавецтва.
Альгерд Бахарэвіч, «Хлопчык і сьнег»

Падарожжа ў васьмідзясятыя ў жанры аўтафікшн, дзе дзіцячымі вачыма Альгерд Бахарэвіч успамінае і асэнсоўвае навакольную рэчаіснасць.
Ганна Янкута, «Час пустазелля»

Спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года.
Сяргей Пляскач, «Дзіўная місія»

Таямнічая гісторыя, разгадка якой акажацца нечаканай для самага падрыхтаванага чытача.
Купіць электронныя кнігі можна на Google Books.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Knihauka.com.