Вас тут клічуць на адкрыты анлайн-занятак па беларускай мове

Вас тут клічуць на адкрыты анлайн-занятак па беларускай мове
Беларуская анлайн-платформа па абмене ведамі Asveta у наступную суботу, 24 снежня, запрашае на адкрыты занятак па беларускай мове для дарослых.

Беларуская анлайн-платформа па абмене ведамі Asveta у наступную суботу, 24 снежня, запрашае на адкрыты занятак па беларускай мове для дарослых.

Дзе: Zoom.

Калі: субота, 24 снежня, 11:00 па Мінску.

Што будзе: падчас занятку плануюць разабраць самыя распаўсюджаныя памылкі маўлення, якія сустракаюцца ў тых, хто «знал, но забыл»: «Гэты ўрок дапаможа вам вярнуцца да практыкі роднай мовы ў паўсядзённым жыцці», – пішуць арганізатары.

Весці занятак будзе настаўніца беларускай мовы, якая шмат гадоў працуе рэпетытаркай і больш за тры гады выкладае анлайн. Удзельнічаць у якасці вучня можа кожны.

Як далучыцца: можна запісацца праз прыватныя паведамленні ў інстаграме платформы @asveta.online.

Чаму гэта важна: на гэтым тыдні мы пісалі пра кніжку-размалёўку, дзе памылкі амаль на кожнай старонцы, таму раім далучыцца да мерапрыемства, каб ведаць родную мову лепш.

поделиться