Каманда @zabiziapu, якая стварае падкасты для моладзі на беларускай мове, у сваім акаўнце ў Instagram павіншавала беларусаў файнымі паштоўкамі-валянцінкамі. Абірайце любую і дасылайце сваім любімым беларусам.
У каментарыях CityDog.io стваральнікі праекта расказалі, што цяпер беларусам вельмі не хапае клопату пра сябе, павагі да сваіх турбот ды любві.
– Таму адна з нашых мэт – паказаць, што мы ёсць адно ў аднаго, што падтрымка ды любоў побач. Якраз з гэтай прычыны мы любім рыхтаваць карткі-валянцінкі ды іншыя падобныя допісы. Нават калі ты адзін на 14 лютага, трэба памятаць, што можна быць сваёй асабістай другой палавінай, шукаць гармонію ды сілы ў сабе. Зычым іх усім цяпер.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: @zabiziapu.