«Трэба яднацца!». Гурт N.R.M. і Лявон Вольскі зноў спяваюць разам

«Трэба яднацца!». Гурт N.R.M. і Лявон Вольскі зноў спяваюць разам
N.R.M. і Лявон Вольскі ўпершыню за 10 гадоў заспявалі разам «Тры чарапахі» – вось відэа.

N.R.M. і Лявон Вольскі ўпершыню за 10 гадоў заспявалі разам «Тры чарапахі» – вось відэа.

Як гэта было? Глядзіце відэа

Культавы беларускі рок-гурт N.R.M. распаўся 10 гадоў таму. З тых часоў Лявон Вольскі заснаваў праэкт Volski, а астатнія ўдзельнікі працуюць самастойна. Зараз яны аб’ядналіся, каб разам праспяваць свой хіт – песню «Тры чарапахі».

Чаму N.R.M. вырашыў аб’яднацца?

– Ідэя аб’яднацца на адну песню ўзнікла спантанна, літаральна за пару гадзін да запісу, – расказаў Лявон Вольскі. – Мы пабачылі тую салідарнасць, якую паказаў беларускі народ, натхняльнае яднанне людзей у адказ на несправядлівасць. Пабачылі людзей, якія спяваюць «Тры чарапахі» на вуліцах, ды вырашылі прадэманстраваць свой прыклад яднання. Вяртання гурта ў класічным складзе не плануецца, гэта была разавая падзея, але забыцца на старыя крыўды і стаць побач адзін з адным – хвалюючыя, але прыемныя пачуцці.

Музыкі падкрэсліваюць, што гэта была адзінкавая раптоўная сустрэча, а не аднаўленне гурта N.R.M. у класічным складзе.

– У часы, калі трэба яднацца, – трэба яднацца ўсім, – каменціруе Піт Паўлаў. – Мы не бачыліся з Лявонам 10 гадоў. Адказ, ці магчыма пабачыць N.R.M. у класічным складзе, заўсёды быў адмоўны з абодвух бакоў. Нам пазванілі ў палову трэцяга, у чатыры мы з’ехаліся з розных канцоў горада ды паціснулі адзін адному рукі на студыі. Зайгралі без рэпетыцый, адразу паразумеліся.

Асабіста для мяне гэта былі неперадавальныя шчырыя пачуцці. Як усё хутка можа змяняцца, як хутка можна аб’яднацца. Дзякуй беларускаму народу за гэту магчымасць.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться