У Віцебску і Вільнюсе з’явіўся аднолькавы стрыт-арт – так і было задумана

У Віцебску і Вільнюсе з’явіўся аднолькавы стрыт-арт – так і было задумана
У Віцебску і Вільнюсе з’явіўся стрыт-арт з вавёркай. У Віцебску персанаж раіць паглядзець мясцовыя муралы, а ў Вільнюсе – пазнаёміцца з горадам.

У Віцебску і Вільнюсе з’явіўся стрыт-арт з вавёркай. У Віцебску персанаж раіць паглядзець мясцовыя муралы, а ў Вільнюсе – пазнаёміцца з горадам.

Віцебск – вул. Кiрава, 11, Вільнюс – Стары горад.

Герой стрыт-арту – Вавёрчык: «Я – Вавёрчык з Віцебска. Розныя акалічнасці раскідалі беларусаў па розных кутках свету, і шмат хто з нас замаркоціўся. Таму я распачаў свой шлях, каб натхняць і яднаць беларусаў у розных краінах. Вандрую ды нясу аптымізм!»

На кожным стрыт-арце ў абодвух гарадах есць свой QR-код, які ў Вільнюсе паказвае маршрут прагулкі з мясцовымі цікавасцямі, а ў Віцебску – карту мясцовых муралаў.

Наступным горадам Вавёрчыка стане Варшава. Герой мае інсту і чакае запрашэнняў ад беларусаў з розных краін.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: @waver_chik.

#Беларусь
поделиться