Новая Баравая ў калабарацыі з ілюстратаркай @taka_zaka падрыхтавалі навагоднія паштоўкі. Усе ахвочыя могуць бясплатна адправіць іх сябрам, родным ці знаёмым.
З 24 снежня па 7 студзеня ў Новай Баравой на Цэнтральнай плошчы праходзіць Калядны кірмаш. Акрамя фуд-кортаў, доміка Санты і фотазон, кампанія «А-100» арганізавала навагоднюю пошту з брэндаванымі паштоўкамі.
Каманда Новай Баравой піша ў інстаграме, што ілюстратарка пастаралася захаваць у сваіх малюнках «гуллівасць акварэлі і той самы ўсмешлівы настрой. Зімовыя забаўкі, якіх мы ўсё яшчэ чакаем, і сапраўдныя сямейныя традыцыі».
Усяго ёсць тры паштоўкі на выбар з фразамі на беларускай мове:
- Нідзе так не ўтульна, як дома.
- У Новай Баравой. Хай цуды цудныя здараюцца.
- Каб усе блізкія былі побач.
Навагодняя пошта працуе з 17:00 да 21:00.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.