Выдавецтва «Тэхналогія» надрукавала кнігу пра пошук сэнсу жыцця, калі здаецца, што выйсця няма. Яе ўжо можна замовіць на сайце выдавецтва.
Гаворка ідзе пра кнігу Віктара Франкла «Сказаць жыццю так: псіхолаг у канцлагеры». Па выніках апытання Нацыянальнай бібліятэкі Кангрэса ЗША, яна ўвайшла ў топ-10 твораў, якія найбольш паўплывалі на жыццё людзей ва ўсім свеце. Кніга была перакладзена на 26 моў.
У гэтай кнізе Віктар Франкл (прафесар неўралогіі і псіхіятрыі Венскага ўніверсітэта, прафесар Міжнароднага ўніверсітэта ў ЗША, пачынальнік логатэрапіі) расказвае пра свой вопыт выжывання ў нацысцкіх канцлагерах падчас Другой сусветнай вайны.
Франкл апісвае, як ён і іншыя зняволеныя знаходзілі ўнутраныя сілы, каб перажыць нечалавечыя пакуты. Асноўная ідэя кнігі – нават у самых цяжкіх умовах чалавек можа захаваць сэнс жыцця, і менавіта гэта надае сілу рухацца далей.
Кнігу можна замовіць на сайце выдавецтва, кошт – 31,90 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.