Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла новую кнігу Альгерда Бахарэвіча

Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла новую кнігу Альгерда Бахарэвіча
У сваім інстаграм-акаўнце выдавецтва «Янушкевіч» падзялілася добрай навіной: новую кнігу беларускага пісьменніка ўжо можна купіць як анлайн, так і афлайн.

У сваім інстаграм-акаўнце выдавецтва «Янушкевіч» падзялілася добрай навіной: новую кнігу беларускага пісьменніка ўжо можна купіць як анлайн, так і афлайн.

«Папяровы голем», як сказаў Альгерд у адным з сваіх інтэрв’ю, – гэта «кніга маіх назіранняў, маіх рэфлексій і думак пра свет, у якім мы апынуліся, пра нашу Еўропу, нашу Беларусь, пра экзыль, пра літаратуру, гісторыю, пра сябе і пра тых, каго я люблю. Ну, ці не люблю».

Новая кніга пісьменніка каштуе 49,90 зл., і яе ўжо можна купіць у кнігарні «Кнігаўка», на сайце выдавецтва, а таксама на Allegro.

Дарэчы, адна з кніг Альгерда Бахарэвіча («Сабакі Еўропы») была першай беларускай мастацкай літаратурай, якую ўлады прызналі «экстрэмісцкай».

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
поделиться