Вытворца адзення Mark Formelle у сваім акаўнце ў Instagram прэзентаваў новую калекцыю шкарпэтак з трэндавымі фразамі. Ёсць дзве пары з надпісамі на беларускай мове – вы іх дакладна чулі.
Акрамя трэндавых надпісаў на рускай мове, кампанія абрала дзве беларускамоўныя фразы для новай калекцыі шкарпэтак: «Бягу! Валасы назад» і «Абыякавасць да жыцця».


«Беларускамоўныя шкарпэткі» даступныя толькі ў крамах, кошт – 4,49 руб.
У каментарыях пад пастом беларусы прапануюць яшчэ больш надпісаў па-беларуску, а таксама раяць палепшыць якасць, бо, па словах пакупнікоў, у беларускамоўных шкарпэтак яна ў апошні час пагоршылася.
Что почитать по теме: На свидание с абьюзером?! Mark Formelle выпустила видео с новыми образами для девушек – и вот что с ним не так
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Mark Formelle.