Историей, которую рассказала известная активистка Нина Багинская, поделилась 1 января журналистка Любовь Лунева на своей странице в Facebook.
«Ніна Багінская распавяла сёння: “Еду ўчора на аўтоусе 100 у бок плошчы Незалежнасці. Недзе ў раёне Кастрычніцкай плошчы заўважыла, што на мяне глядзіць жанчына сярэдняга ўзросту. Сустрэліся вачыма, і яна:
– Вы Ніна Багінская?
– Так.
– Так рада Вас пабачыць. Дзякуй Вам за ўсё, беражыце сябе.
Яна праціснулася да выхаду і, выходзячы, нешта сунула мне ў руку. Я гляджу, а гэта сторублёвая купюра. Я толькі паспела ёй сказаць: “Вы што? Мне не трэба ніякіх грошай”. А тут і дзверы зачыніліся, і я засталася з гэтай купюрай.
Ай, неяк няёмка. Ну што гэта такое”.
Гэта навагодні падарунак ад жанчыны, якой дастаткова было ўсяго толькі пазнаць нашу любімую Ніну, каб зрабіць для яе нешта добрае ў гэты перадсвяточны дзень. Можа, яна і сама адчула сябе лепей ад гэтага».
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: скриншот снимка с сайта Vogue Italia.