Новости За день
CityDog.io

Фільмы кінафэсту, які адмяніў Мінкульт, пакажуць у Вільнюсе. Ёсць праграма

Фільмы кінафэсту, які адмяніў Мінкульт, пакажуць у Вільнюсе. Ёсць праграма
Беларускія фільмы кінафэсту «Нефільтраванае кіно», які быў адменены па загадзе Мінкульта, пакажуць 3 мая ў 19:00 у вільнюскай культурнай прасторы Create Culture Space (Karmelitų g. 5).

Беларускія фільмы кінафэсту «Нефільтраванае кіно», які быў адменены па загадзе Мінкульта, пакажуць 3 мая ў 19:00 у вільнюскай культурнай прасторы Create Culture Space (Karmelitų g. 5).

Што здарылася

Міжнародны фестываль кароткаметражак «Нефільтраванае кіно» павінен быў прайсці ў Мінску ўжо дзявяты раз з 24 па 26 сакавіка. Сeлета на фэст было заяўлена больш за 60 прац. Але ў апошні момант арганізатары атрымалі адмову на правядзенне фэсту ад Міністэрства культуры, які тое ніяк не аргументавала.

Што пакажуць у Вільнюсе

У Вільнюсе 3 мая ў 19:00 у культурнай прасторы Create Culture Space (Karmelitų g. 5) можна будзе паглядзець беларускую праграму фэсту, у якую ўвайшлі наступныя фільмы:

«Аднойчы была зямля», 15 хвілін (2022)

Рэжысeр: Кірыл Халецкі

Не мае значэння, дзе і калі адбылася гэта гісторыя. Зямлі больш няма. Чыста фізічна яна існуе, але душы, маралі і чалавечнасці больш не засталося. Такім чынам, другое прышэсце Хрыста.

«Мікалай», 35 хвілін (2022)

Рэжысёр: Уладзіслаў Санаценка

Бабруйск накрывае чарада загадкавых забойстваў. Як толькі чарговай ахвярай становіцца лепшы прыватны шпік у горадзе, следства заходзіць у тупік. Інспектар Прутункевіч, які вядзе расследаванне, вымушаны звярнуцца па дапамогу да кансультанта, які даўно адышоў ад спраў, Мікалая. Чаму Мікалай згаджаецца? Ці зможа Андрэй Валер’евіч раскрыць справу? А галоўнае: хто забіў Марыю-Сафію?

«Клаўстрафобія», 9 хвілін (2022)

Рэжысёр: Валеры Карышаў

З 2019 года свет сутыкнуўся з ізаляцыяй у той ці іншай форме. Часам гэта закранала асобных людзей або сем’і, а часам цэлыя краіны. Было шмат тых, хто адчуваў клаўстрафобію.

«Ціхаходкі: Damage Supressor», 10 хвілін (2022)

Рэжысёркі: Кацярына Ермаловіч, Марына Бялецкая

У гэтай гісторыі змяшаліся ява і сон, рэальнасць і выдумка, смутак і сум, смех і слёзы, каты – усё як у жыцці.

«Смеццевая галава», 18 хвілін (2022)

Рэжысёр: Юрый Сямашка

Сціплы зборшчык смецця знаходзіць галаву, якая выконвае жаданні.

«Патэнцыял», 7 хвілін (2022)

Рэжысёрка: Вераніка Кандраценка

Людзі недаацэньваюць маштаб свайго патэнцыялу. Страхі, ілжывыя перакананні, няўпэўненасць перашкаджаюць ім рэалізаваць сябе. Які б шлях чалавек ні абраў, унутраны голас заўсёды будзе ведаць праўду і нагадваць пра яе.

«Палон», 3 хвіліны (2022)

Рэжысёрка: Маргарыта Ціхановіч

Анімацыйны кліп пра зняволенне звонку і свабоду ўнутры.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фото: Unfilter.by.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter