У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла настолка «Я ніколі не». 110 картак з аўтарскімі карцінкамі і кароткімі фразамі, якія зразумеюць толькі беларусы – дзе б яны ні жылі. Гэта першая за апошнія два гады краўдсорсная гульня, выдадзеная на грошы неабыякавых беларусаў.

Як гуляць?
Чытаеш картку ў кампаніі: хто рабіў напісанае – выпівае, адціскаецца або прысядае і расказвае; хто не рабіў – запісвае ў чэк-ліст, каб усё ж такі зрабіць. Як жартуюць выдаўцы, у гэту настолку трэба тэрапеўтычна гуляць беларусам адзін з адным.


Як заказаць?
Гульня хутка з’явіцца ў Вільнюсе, Варшаве, Вроцлаве, але заказы праз сайт ужо высылаюць па свеце. У Беларусь таксама.
Кошт – 53 злотых (33 рублі).
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Gutenberg Publisher