Новости За день
CityDog.io

Вядомая мінская фатографка зрабіла класны набор паштовак з фотаздымкамі Беларусі

Вядомая мінская фатографка зрабіла класны набор паштовак з фотаздымкамі Беларусі
Беларуская фатографка Кася Сырамалот выпусціла набор паштовак з уласнымі здымкамі. Набыць яго ўжо можна ў некалькіх кнігарнях у Мінску.

Беларуская фатографка Кася Сырамалот выпусціла набор паштовак з уласнымі здымкамі. Набыць яго ўжо можна ў некалькіх кнігарнях у Мінску.

Сёння, 19 верасня, Кася паведаміла ў сваім інстаграме пра выпуск набору паштовак пад назвай Belarus. У яго ўваходзіць 8 паштовак з фотаздымкамі і вокладка з цісненнем. Паштоўкі надрукаваны афсетным спосабам.

Набор паштовак з уласнымі здымкамі.

Набор паштовак. Фота: @palasatka, Instagram.com.

Набыць набор ужо можна тут:

  • у кнігарні «Маркс» (вул. Карла Маркса, 11),
  • у «Акадэмкнізе» (станцыя метро «Акадэмія навук»).

Кошт – 34 руб.

Кася адзначае, што наклад эксперыментальны і не вельмі вялікі, таму, калі трэба, «раю паклапаціцца пра набыццё. Прадавацца будуць толькі ў Беларусі. Але спадзяюся, каму трэба – той знойдзе шлях».

Дарэчы, Кася Сырамалот – гэта тая самая фатографка, якая на працягу 10 гадоў падарожнічала па краіне, каб стварыць фотакнігу пра сучасную Беларусь. Яна здымала вялікія гарады, невялікія вёскі, маштабныя падзеі і вулічныя замалёўкі.

Фотакніга пра сучасную Беларусь.

Фотакніга. Фота: Кася Сырамалот.

У выніку выйшла фотакніга з больш чым 200 старонкамі, якасным друкам, тэкстамі на беларускай і англійскай мовах, а таксама эсэ ад мінскіх пісьменнікаў.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter