20 сакавіка на лічбавых музычных пляцоўках упершыню з’явіліся ўсе альбомы гурта N.R.M., створаныя класічным складам у 1995–2007 гадах.
Навошта N.R.M. у лічбавай прасторы?
Гурт N.R.M. (Лявон Вольскі, Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў, Алезіс Дземідовіч) стварыў шэсць студыйных альбомаў, якія ніколі не прысутнічалі на лічбавых пляцоўках, таму што ў 2010 годзе шляхі Лявона Вольскага і астатніх удзельнікаў разышліся.
Але попыт на запісы гурта застаўся: у 2019 годзе сэрвіс «Яндэкс.Музыка» праводзіў у Беларусі апытанне наконт таго, якіх артыстаў найперш бракуе яго айчынным карыстальнікам. Тады N.R.M. трапіў у топ-5 разам з Rammstein, Metallica, Tool і King Crimson.
«Вельмі добра, што нарэшце спадчына гурта ўпарадкавана: можна афіцыйна і зручна паслухаць песні на лічбавых пляцоўках, – напісаў Лявон Вольскі з гэтай нагоды ў сваім фэйсбуку. – Для мяне гэта падзея яшчэ і нагода паглядзець, наколькі гэты стары (калі не сказаць “старажытны”) матэрыял запатрабаваны ў цяперашняй шырокай публікі».
Дзе слухаць песні?
Паслухаць любімыя песні N.R.M. можна на пляцоўцы «Яндэкс.Музыка» альбо па адзінай спасылцы на альбомы.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.