У пятніцу, 19 мая, у Ноч музеяў можна будзе наведаць новы музейны аб’ект гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» – «Музей Беларускай маляванкі».
Што за музей
Унікальная і каштоўная калекцыя маляванак (дываны, намаляваныя ўручную), аналагаў якой няма ў Беларусі, прадстаўлена ў першым і пакуль адзіным музеі, цалкам прысвечаным гэтаму аўтэнтычнаму прыкладу беларускага дэкаратыўнага мастацтва.
Арыгінальны дызайнерскі праект экспазіцыі музея прафесійна стварыла ТДА «Мастак-сэрвіс». Як пішуць супрацоўнікі музея, праект распрацаваны з улікам сучасных магчымасцей экспазіцыйнага абсталявання і новых тэндэнцый у экспазіцыйнай дзейнасці.
А якая будзе экспазіцыя
У музеі абяцаюць выставіць працы з фондаў музея-запаведніка «Заслаўе», дзе захоўваецца больш за 260 маляванак, у тым ліку ўнікальныя экспанаты з калекцыя Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.
Напярэдадні адкрыцця Музея беларускай маляванкі быў створаны віртуальны тур па галерэйнай прасторы. На спецыяльным сайце можна пабачыць, як там усё будзе выглядаць.
Дзе і калі: Залаўе (вул. Дачная, д. 13), 19 мая, з 19:00 да 22:00.
Что почитать по теме: Вот какую красоту скоро можно будет увидеть в Заславле
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Wiztrade.by.