Мастацкі музей у суботу (30 верасня) ладзіць акцыю да Дня пажылога чалавека – уваход па па пенсійным пасведчанні будзе бясплатны.
У суботу (30 верасня) з 11:00 да 19:00 пенсіянеры змогуць наведаць Мастацкі музей абсалютна бясплатна – і пастаянную экспазіцыю, і часовыя выставы.
Для бясплатнага наведвання неабходна будзе прад’явіць пенсійнае пасведчанне.
Звярніце ўвагу, што ўваход у музей будзе ажыццяўляцца праз выставачны корпус на К. Маркса, 24.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.