Лэйбл Radio Plato выпусціў дэбютны беларускамоўны альбом гурта Vapna пра эміграцыю, раз’яднанасць і бясконцае беларускае лета.
.jpg)

Vapna – гэта дуэт Андрэя Вазьянава і Паўла Астахава. Гурт быў заснаваны ў 2019 годзе пад назвай Novy Byt, затым быў перайменаваны ў Vapna. Уласна, матэрыял для альбома быў запісаны ў перыяд з 2019 па 2022 год, таму ўвесь нерв сучаснай гісторыі Беларусі можна адчуць у альбоме напоўніцу.
Па словах музыкаў, альбом Askiepki увабраў у сябе даволі шмат і ствараўся вельмі павольна:
«Мы хочам, каб гэты альбом быў мосцікам праз межы і паміж месцамі; каб яго слухалі і ў Мiнску, і ў Вільнюсе, і ў Гомелі, і ў Гданьску, і паўсюль, дзе ён можа быць пачуты і зразуметы. Бачым сваю працу часткай новай хвалі беларускай музыкі, якая зʼяўляецца проста цяпер і нясе ў сабе будучыню».
Альбом даступны на ўсіх стрымінг-платформах. Таксама можна падтрымаць музыкаў на Bandcamp.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.