Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый у сваіх сацсетках адкрыў збор сродкаў на ўнікальны экспанат – веткаўскі іканапіс канца XVIII стагоддзя.
Што за музей
Калі стараабрадцаў вымусілі пакінуць Расію з-за нязгоды прыняць царкоўную рэформу, талерантная Рэч Паспалітая прыняла іх у Ветцы. Таму там і сфарміравалася свая ўнікальная школа іканапісу: з аднаго боку, традыцыйная, а з iншага – з рэнесанснымі элементамі. Многія з гэтых ікон можна цяпер убачыць у Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, які адкрыўся ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя ў дарэвалюцыйным доме купца Грошыкава.
Что почитать по теме: В обычном деревенском доме нашли книгу, которой почти 500 лет. Это чудо – посмотрите!
І які экспанат?
Як пішуць прадстаўнікі музея, год таму з дапамогай неабыякавых беларусаў для калекцыі змаглі набыць ікону з выявай Божай Маці, якая з’яўлялася часткай Царскай брамы XIX стагоддзя.
«Вядома, што на другой створцы, побач з выявай Божай Маці, была выява архангела Гаўрыіла. Мы разумелі, што шанц знайсці другую створку з той брамы ці іншы фрагмент амаль нулявы. Праз год выпадкова мы знаходзім больш ранняе і поўнае наверша з Царскай брамы – веткаўскі іканапіс канца XVIII стагоддзя», – гаворыцца ў допісе.
Іконы знаходзяцца ў прыватнай калекцыі. Неабходная сума, каб выкупіць будучы экспанат, – 8500 руб. Гэта значна перавышае бюджэт музея, таму на гэта адкрываюць збор.
Як дапамагчы
Музей будзе ўдзячны за любую дапамогу на спонсарскі рахунак музея.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Instagram.com