Учора мастакі з Бразіліі і Беларусі пачалі ўпрагожваць Мінск у рамках пятага фестываля урбан-арту Vulica Brasil. Распавядаем, хто прыехаў у гэтым годзе і дзе з’явяцца новыя муралы.
«Жоўты гігант 2» у дворыку ОК16 (аўтары Osgemeos)
Густава i Атавiа Пандольфа лічацца аднымі з самых вядомых стрыт-артыстаў у свеце. Яны пачалі маляваць яшчэ ў далёкіх 80-х. Іх персанажы – жоўтыя чалавечкі – прысутнічаюць на большасці работ і даўно сталі іх своеасаблівым брэндам.
У 2015 годзе OSGEMEOS ухуталі ў цёплыя абдымкі жоўтага чалавечка адну са сцен будынка бразільскай амбасады ў Мінску. А цяпер „Жоўты гігант” з’явіцца і на Кастрычніцкай – у дворыку Ok16.
Мурал Kaapora на Кастрычніцкай, 16/3 (аўтар Hyper)
У сваіх працах Hyper спасылаецца на старажытныя культуры, карэнныя народы і іх веды, мастацтва і духоўнасць, сілу прыроды, паразумення паміж людзьмі і гармоніі з сусветам.
Для Vulica Brasil ён задумаў мурал Kaapora, што значыць «той, хто жыве ў лесе». Гэты мурал мастак захацеў стварыць у самым зялёным закутку Кастрычніцкай – па другі бок МЗКР каля ракі.
«Карані» на Трасцянецкай, 11 (аўтар Criola)
Criola – гэта маніфест, ці, як яна сябе называе, artivist. Для яе мастацтва – сродак барацьбы за правы чорных жанчын. Яе цікавяць бразільская флора, культурная разнастайнасць, чорныя, індзейцы і гарадскія легенды.
Творы мастачки ёсць у Бразіліі, Партугаліі, Францыі, а зараз і ў Беларусі, дзе яна – першая жанчына-хэдлайнер фэсту з пачатку яго існавання.
«Даглядай свой сад» на Кастрычніцкай, 16 к.3 (аўтар Bruno Big)
Бруна – спецыяліст у галіне гісторыі мастацтваў. Адзін з яго самых знакавых праектаў – стварэнне серыі абразкоў культуры Бразіліі на кашулях нацыянальнай зборнай па футболе.
У Мінску Бруна створыць вялікі сад з прыгожым мэсэджам: «Сакрэт не ў тым, каб ганяцца за матылькамі, а ў тым, каб клапаціцца пра свой сад. Тады матылькі прыляцяць самі».
«Яйка» на доме 17 на Мяснікова (аўтар Doctor Oy)
Доктар Ой пачынаў свой творчы шлях з карыкатур, рабіў шмат стыкераў, потым перайшоў на стрыт-арт. Кот насупраць «Мануфактуры» і птушка на будцы ў дворыку «Пясочніцы» – яго працы.
«Ледзяны палёт. Гарачы космас» на вул. Першамайскай, 28 к. 5 (аўтар Захар Кудзін)
Прадстаўнік беларускага абстрактнага экспрэсіянізму. Свой стыль абазначае як нейра-арт. На фестывалі ён распіша вялікі загадкавы будынак Холадакамбіната №1, які месціцца недалёка ад парка Горкага.
«Тэхнавоўк» на Кастрычніцкай, 19-Б 1 (аўтар Vadik Fin)
Яго працы вылучаюцца яркасцю і разнастайнасцю фарбаў, а таксама незвычайна абстрактнымі геаметрычнымі формамі. Работы мастака поўныя дэталяў, складаных элементаў і нечаканых паваротаў сюжэта.
Для Vulica Brasil ён створыць мурал «Тэхнавоўк». Як кажа мастак, «ідэя працы – паказаць, наколькі тонкая мяжа пранікнення тэхналогій ва ўсё жывое, што нас атачае».
Фотакалажы на рэкламных білбордах горада (аўтар Poliakowa)
Фотамастачка і рэжысёрка, працуе з калажнай тэхнікай, анімацыяй і відэа. Натхняецца сюжэтамі гарадскога жыцця, прыроднымі гарызонтамі і чалавечай натурай.
У межах Vulica Brasil Караліна распаўсюдзіць свае мазаікі па ўсім горадзе – яе мастацтва можна будзе знайсці на дзесяці розных білбордах.
«Надземная галіна метро» на вул. Куйбышава, 45-20 (аўтар Andrei Busel)
Заснавальнік арт-групоўкі Hutka Smachna Studio, стрыт-арт-мастак. Працуе з паперай, кардонам, выкарыстоўвае тэхніку трафарэту, а ў яго люстэркі на вуліцах Мінска заглядаў кожны гарадскі сабака.
Інсталяцыя «Мікрагалерэя» на вул. Кастрычніцкай, 19 (аўтар Marat RGB)
Беларускі мастак, які пастаянна пераасэнсовае мінскі стрыт-арт. Арт-грузавік, арт-сквот, гіпсавыя галовы, вырабленыя па матывах тэлекампаніі «ВІД», – сярод яго выбітных канцэпцый. На гэты раз Марат абсталюе мікрагалерэю, дзе змесціцца выстаўная мініпрастора з рэпрадукцыямі карцін.
«Гармонія» на вул. Кастрычніцкай, 16 к.20 (аўтар Alexei Antony)
Пачаў займацца вулічным мастацтвам з налепак, пасля захапіўся стэнсіламі, а далей стаў запаўняць формы ўзорамі, што з часам перарасло ў аўтарскі стыль.
Antony удзельнічае ў фестывалі з 2014 года, асісціруе бразільскім мастакам, а сёлета прадставіць паўнавартасны аўтарскі мурал. Яго задумка – нейкі вобраз, які ёсць у кожным з нас, які адлюстроўвае гармонію, узаемадзеянне асобных элементаў у складанай сістэме.
«Маментальнасць» на мосце на скрыжаванні пр-та Незалежнасці і Бабруйскай (аўтар KHVST KHVOOOSTOV)
Працаваў графічным дызайнерам і ілюстратарам у CityDog.by, зараз супрацоўнічае з музычным кам’юніці LDGrooves Crew. Мастак моцна натхняецца комікс-культурай, графіці і поп-артам. У выніку атрымліваюцца яркія і дынамічныя працы, якія акурат да пары мегаполіснаму Минску.
Тэма фестывальнага мурала – павелічэнне тэмпа жыцця. Што адбудзецца, калі на хвіліну спыніць гарадскую гонку і дэтальна разглядзець наваколле?
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Мне вот тоже не нравится, но давайте займёмся птицей позже
Езе столько мест надо разубожить