Новости За день
CityDog.io

Каля вакзала з’явіўся мурал, падобны на скрыншот гарадскога жыцця

Каля вакзала з’явіўся мурал, падобны на скрыншот гарадскога жыцця
Мурал «Маментальнасць» з’явіўся пад мостам на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Бабруйскай. Работа належыць мастаку KHVST KHVOOOSTOV (Улад Хвастоў) і зроблена ў межах пятага фестывалю урбан-арту Vulica Brasil.

Мурал «Маментальнасць» з’явіўся пад мостам на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Бабруйскай. Работа належыць мастаку KHVST KHVOOOSTOV (Улад Хвастоў) і зроблена ў межах пятага фестывалю урбан-арту Vulica Brasil.

Як выглядае мурал?

Вось так. Звярніце ўвагу на дэталі: на малюнку – героі, якіх можна сустрэць на вуліцах нашага горада, і розныя віды транспарту – ад коней да скейтаў. А таксама вялікі коцік: коцікаў любяць усе.

Што кажа аўтар мурала?

Мастак Улад Хвастоў расказаў CityDog.by, што праца над муралам ішла два тыдні і два дні.

– Ідэя арт-аб’екта ў тым, што свет не на экране смартфона, а вакол нас, – лічыць Улад. – У паўсядзённым жыцці чалавек успрымае сваё акружэнне – людзей, машыны, жывёл – як суцэльны струмень, які зліваецца ў аднатонную сцяну, падобную да той, дзе намаляваны мурал. Аднатонная сцяна акружае чалавека, і ён проста перастае яе заўважаць. А мы зрабілі адмысловы скрыншот з жыцця горада, каб была магчымасць спыніцца і ўгледзецца ў дэталі, выразы на тварах, падумаць, куды ўсё ідзе.

Да таго ж у мурала ёсць гістарычны пласт: выявы мінскага транспарту яшчэ з мінулага стагоддзя.

Сцяна падцякала, і з ёй давялося папрацаваць

Штодзень Уладу дапамагалі чатыры-пяць чалавек. Разам яны падчышчалі, замацоўвалі плітачным клеем дзіркі, адкуль ішла вада, каб не цякла фарба. У апошні дзень працавалі цэлыя суткі, прывезлі генератар і будаўнічы фен. Сцяну пакрывалі плітачным клеем, фарбавалі, сушылі, лакіравалі, зноў сушылі.

– Але праблема засталася, – паскардзіўся мастак. – Нягледзячы на нашы намаганні, сцяна ўсё роўна цячэ, і з цягам часу мурал можа пацярпець ад дажджу.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Павал Хадзiнскi для CityDog.by.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter