Art Yard Community аб’яўляе опен-кол на пошук беларускіх мастакоў і мастачак для стварэння новых муралаў у Тбілісі.
Арганізатары не абмяжоўваюць творчасць тэматыкай, але прапануюць раскрыць тэму калабарацыі беларусаў і грузін, пашукаць нешта агульнае ў культурах і жыцці.
Акрамя муралаў, у рамках праекта шукаюць мастакоў і мастачак, якія могуць стварыць арт-аб’ект са смецця.
Якія ўмовы?
Трэба падрыхтаваць канцэпцыю мурала і запоўніць форму да 27 ліпеня.
Выдаткі на матэрыялы пакрываюцца праектам. Таксама для мастакоў прадугледжаны ганарар.
Арыенціровачны памер мурала – 6х10 метраў.
Важна мець магчымасць прысутнічаць у Тбілісі і стварыць мурал у жніўні-вераснi 2023 года.
За дадатковымі пытаннямі можна пісаць на art.yard.community@gmail.com.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.