Паліна Маслянкова – філалагіня, блогерка і настаўніца беларускай мовы. Дзяўчына вядзе курсы беларускай мовы для дарослых «Пакрысе» – і аб’явіла стыпендыю для стваральнікаў кантэнту па-беларуску.
«Пакрысе» – гэта курсы беларускай мовы для тых, хто хоча ўвесці беларускую мову ў актыўны ўжытак, і тых, хто жадае ўдасканальваць сваё маўленне.
Курсы каштуюць ад 369 руб. да 385 руб., але Паліна аб’явіла конкурс на стыпендыю – вось умовы.
Для каго: кантэнт-стваральнікі нечага цікавага па-беларуску. Гэта можа быць мабільная праграма ці падкаст, YouTube-канал ці інстаблог, музычны гурт ці тыкток, кніга для дзетак ці агучка мультфільмаў. Усё што заўгодна!
Дэдлайн: 22 сакавіка.
Што трэба зрабіць: запоўніць анкету.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.