«Мова Фэст» аб’явіў хэдлайнера – гэта гурт Volski

«Мова Фэст» аб’явіў хэдлайнера – гэта гурт Volski
Хэдлайнерам свята «Мова Фэст», якое 22 лютага ладзяць у мінскім культурным хабе Оk16, стане гурт Volski.

Хэдлайнерам свята «Мова Фэст», якое 22 лютага ладзяць у мінскім культурным хабе Оk16, стане гурт Volski.

Калі памятаеце, CityDog.by пісаў пра маштабнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. На свяце будзе вулічная ежа, майстар-класы, дзіцячая і адукацыйныя пляцоўкі, квэсты, фотазона, выступы беларускіх музыкаў, а цяпер і цікавы хэдлайнер – гурт Volski. Сваімі песнямі з розных перыядаў творчасці Лявон Вольскі і музыкі гурта завершаць насычаную праграму фэсту.

Акрамя Volski, выступяць гурты Vuraj, «Тутэйшая шляхта», Akute, «Мутнаевока», Zrabi, Gleboki Smak, Lear, VAL, Марыя Ермакова, Лера Яскевіч, Ганна Шаркунова ды іншыя.

Падрабязную праграму мерапрыемства шукайце тут.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться