Бывшая жена Сергея Михалка: мы развелись, дети остались с отцом

Бывшая жена Сергея Михалка: мы развелись, дети остались с отцом
Беларуская актриса, экс-прима Купаловского театра Светлана Зеленковская, которая больше 10 лет прожила с лидером «Ляписов» Сергеем Михалком в Киеве, рассказала, что развелась с музыкантом. Их дети остались с отцом.

Беларуская актриса, экс-прима Купаловского театра Светлана Зеленковская, которая больше 10 лет прожила с лидером «Ляписов» Сергеем Михалком в Киеве, рассказала, что развелась с музыкантом. Их дети остались с отцом.

Об этом актриса рассказала в интервью сайту Budzma.me, поводом к которому стало возвращение актрисы в труппу «Купалаўцаў». Зеленковская вместе с коллегами сыграла в спектакле «Рамантызм», поставленном в Варшаве.

Вот отрывок из интервью Светланы Зеленковской

Святлана, а самі Вы кахалі калі-небудзь так, як вашыя гераіні ў спектаклях?

– Я ўжо два разы была замужам. Другі раз, калі мы сышліся з Сяргеем, каханне было вельмі моцным. Не да смерці, канечне, і ўсё ж. На жаль, зараз ужо не разам. Мы разышліся.

– Што ў гэтым шалёным жыцці з рок-зоркай спачатку вабіць, але ў рэшце рэшт не вытрымлівае выпрабаванне рэальнасцю?

– Шмат дзяўчынак, сустракаючы плахішоў, хочуць перарабіць іх у добрых хлопцаў. Канечне, гэта задума адчайная і ні да чаго не вядзе. Але па жыцці мне хацелася, каб штосьці змянілася. Хаця я таксама тусовачны чалавек і мне ўсё гэта вельмі падабалася — гастролі, вандроўкі. Вакол мяне заўсёды адбываліся ўсялякія страсці, і да сустрэчы з Сяргеем я, скажам так, не жыла правільным жыццём.

– Расстанні даюцца вам цяжка?

– Сапраўды, гэта заўсёды стрэс. Адзінае, што я намагаюся гэтага не паказваць. Але канечне, унутры шмат перажыванняў, якія надрываюць душу.

– Хто цяпер з вамі ў Варшаве?

–Са мной дачка, а тры сыны з бацькам у Эстоніі. Я езджу да іх.

– Хто з хлопчыкаў больш «мамін», а хто — Сяргея?

– Мы вельмі блізкія са старэйшым сынам. Зараз, калі я да іх ездзіла, мы з Макарам праводзілі вельмі шмат часу. Федзя, напэўна, таксама пайшоў па мне, больш да мяне туліцца, падобны да майго бацькі. А вось Мірончык, малодшы сынок, ён ужо Сяргееў.

– Вы мама-мама ці мама-сяброўка?

– Мама-сяброўка. І заўсёды кажу дзецям, што я падтрымаю любы іх выбар. Для мяне самае галоўнае, каб гэтых выбараў было шмат і яны маглі сябе праяўляць так, як ім падабаецца, як ім хочацца. А я буду падтрымліваць.

– А Сяргей? Які ён бацька?

– Сяргей у нас зарабляе грошы і ездзіць на гастролі. Але калі вяртаецца з канцэртаў, то вельмі ласкава гуляе з дзецьмі.

поделиться