Аўтары праекта «Пісьменнікі Шуфлядкі» анансавалі выхад новага зборніка апавяданняў на беларускай мове – «(Ня)бачная Беларусь». Кніга павінна выйсці ў сакавіку 2026 года ў выдавецтве OZ.
У інстаграм-акаўнце shuflyadka_pisatelya на днях з’явіўся анонс новага зборніка апавяданняў «(Ня)бачная Беларусь». У кнізе сабралі дзевяць гісторый, кожная з якіх прапануе свой маршрут па «нябачным» баку Беларусі – ад ціхіх Браслаўскіх азёр да старажытных вуліц Гродна, ад змрочных лясоў і паўзруйнаваных палацаў да ўтульных гарадскіх корчмаў.
«Героі – траўнікі і ведзьмакі, дабрахожыя і летавіцы, русалкі і ваўкалакі, а таксама звычайныя людзі – правядуць вас па містычнай Беларусі, дзе шэпт лясоў і рэха гарадоў нараджаюць новыя легенды», – расказалі ў кам’юніці беларускіх пісьменнікаў.
Над зборнікам працавалі дзевяць аўтараў: Ануша Захарэвіч, Анастасія Гарашук, Алег Савошчык, Алена Мароз, Вольга Лялюга, Дыяна Ніксан, Ганна Аскельд, Яніна Корбут і Анастасія Івалга.
Кнігу пераклаў з рускай мовы Анатоль Матвіенка. Ілюстрацыі зрабіла мастачка Ганна Дзюкава, а вокладку – Раман Ліштван.
Выхад зборніка запланаваны на сакавік 2026 года. Пакінуць заяўку на кнігу ўжо можна на сайце OZ.
У канцы 2025 года CityDog.io расказваў, што беларуская сетка крам OZ стала выдаўцом і пачала прымаць рукапісы ад аўтараў. Тады кампанія аб’явіла, што плануе развіваць новы напрамак і выпускаць як сучасныя кнігі, так і класіку.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















