Новости За день
CityDog.io

У Мірскім замку будуць вяртаць гістарычны выгляд італьянскага парку

У Мірскім замку будуць вяртаць гістарычны выгляд італьянскага парку
У замкавым комплексе «Мір» пачалі аднаўленне італьянскага парку, які быў закладзены яшчэ ў канцы XVI – пачатку XVII стагоддзя.

У замкавым комплексе «Мір» пачалі аднаўленне італьянскага парку, які быў закладзены яшчэ ў канцы XVI пачатку XVII стагоддзя.

Вядома, што ў канцы XVI – пачатку XVII стагоддзя парк складаўся з 25 «квадратаў», кожны з якіх быў заняты фруктовымі дрэвамі, гароднінай і зёлкамі. На пряцягу стагоддзяў парк змяняўся, але частка арыгінальных элементаў захавалася да нашых дзён.

Як будуць аднаўляць гэты парк?

Аднавіць гэту ўнікальную частку замка плануецца з дапамогай італьянскіх спецыялістаў. Архітэктары ландшафту з Італіі ўжо прадставілі свае рэкамендацыі па выбары раслін і прынцыпах садовага дызайну. Важным аспектам стане ўвага да таго, якія раслінныя віды былі характэрныя для італьянскіх садоў таго часу. Таму ў парку з’явяцца рэдкія віды дрэў і кустарнікаў, якія дапамогуць аднавіць непаўторную атмасферу мінулых эпох.

Работы па праекце «Мінскпраекта» плануецца завяршыць у 2025 годзе.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: «Мінскпраект».

#Минск #Беларусь #Вильнюс
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter