Караткевіч, Купала, Колас, Шагал і Мулявін разам – знайшлі для вас крутыя цішоткі

Караткевіч, Купала, Колас, Шагал і Мулявін разам – знайшлі для вас крутыя цішоткі
Мінскі брэнд Ani Minsk выпусціў новы дроп цішотак «Беларускі гэнг» з крутымі беларусамі на прынце. Як вам такое?

Мінскі брэнд Ani Minsk выпусціў новы дроп цішотак «Беларускі гэнг» з крутымі беларусамі на прынце. Як вам такое?

«Каб вы не падзабылі, што такое сапраўдны дрыст стылька і хто гэты стыль робіць (мы, калі што). “Беларускі гэнг” ужо даступны для замовы ў нашым тг-боце», – прэзентуе новую калекцыю каманда Ani.

На прынце – Караткевіч, Купала, Колас, Шагал і Мулявін разам, а фотасэт зрабілі на мінскай Камароўцы.

Яшчэ адзін класны дроп лонгаў ад гэтага брэнда мы паказвалі пару тыдняў таму. Бачылі ў сацсетках спісы і топы краін, у якіх трэба адзначыць тыя месцы, дзе вы былі, і падзяліцца з падпісчыкамі? Вось такі ж круты прынт, толькі з беларускімі гарадамі і турыстычнымі месцамі, на гэтых лонгах.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться