Мастачка з Гродна Віолетта зрабіла круты мерч з персанажамі беларускай міфалогіі. У калекцыі: нататнік, паштоўкі і стыкеры. Замовіць можна праз інстаграм.
«Фальклор – гэта стылёва», – піша мастачка ў сваім Instagram-акаўнце.
Да замовы даступны:
- нататнік з зазоўкай (прыгожая дэманічная дзяўчына, якая заманьвае людзей у лясны гушчар);
- паштоўкі з русалкай, царом рыб і лазавіком (лясны бог, які жыве ў лазе);
- стыкеры.
Замовіць прыгажосць можна праз інстаграм @chajnydom.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.