Беларусаў запрашаюць абмеркаваць нечаканую тэму – будзе цікава

Беларусаў запрашаюць абмеркаваць нечаканую тэму – будзе цікава
Каманда «Менскай урбаністычнай платформы» анансавала крутую канферэнцыю. Тэма – Vada ŭ horadzie.

Каманда «Менскай урбаністычнай платформы» анансавала крутую канферэнцыю. Тэма – Vada ŭ horadzie.

Вось што пішуць арганізатары:

«Вада – неад’емная частка жыцця нашых гарадоў. Але мы часта забываемся пра яе прыроду і патрэбы, толькі выкарыстоўваем, падпарадкоўваем або змагаемся з ёй. Мы думаем, што прыйшоў час перавярнуць гэты падыход і змяніць фокус са спажывання на прызнанне водных сістэм важнай часткай чалавечага існавання».

На канферэнцыі ўдзельнікіі:

  • абмяркуюць прыроду водных аб’ектаў і дзейную практыку працы з імі;
  • разгледзяць міждысцыплінарны падыход да кіравання воднымі сістэмамі;
  • пагутараць пра альтэрнатыўныя падыходы да праектавання, якія ўлічваюць патрэбы вады;
  • паспрабуюць наладзіць дыялог паміж спецыялістамі і спецыялісткамі розных сфер.

Канферэнцыя пройдзе з 23 кастрычніка да 2 лістапада анлайн у Zoom.

Падрабязнасці і рэгістрацыя – па спасылцы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться