Ілюстрацыйнае фота: ChatGPT.

Гэта беларуска запусціла класны праект для бацькоў – ён вам спадабаецца

Ілюстрацыйнае фота: ChatGPT.

Журналістка Юлія Ружэчка запусціла «Матчыну мову» – кросплатформенны медыяпраект для беларускіх бацькоў. Ён аб’ядноўвае журналісцкі кантэнт, экспертныя парады і супольнасць для тых, хто хоча выхоўваць дзяцей з беларускай мовай і культурай.

мы здесь

Як адзначае заснавальніца, ідэя праекта з’явілася пасля асабістага досведу мацярынства. Пасля нараджэння дзіцяці ў 2024 годзе Юлія сутыкнулася з тым, што практычнай інфармацыі для бацькоў па-беларуску вельмі мала (асабліва для сем’яў у эміграцыі).

– Шматмоўе і шматкультурнасць – гэта асаблівасць кантэксту беларускіх сем’яў, наша суперсіла. Але ж таксама і чэлендж. Бацькі адчуваюць ізаляцыю, а мова выцясняецца з побыту. «Матчына мова» – гэта адказ на гэты запыт. Мы ствараем месца, дзе беларускамоўнае бацькоўства - гэта наша штодзённасць, – адзначае Юлія Ружэчка. – Матчына мова – гэта і пра мову і білінгвізм, і наогул пра розныя аспекты мацярынства і бацькоўства па-беларуску і з павагай да бацькоў і да дзяцей.

«Матчына мова» будзе працаваць адразу ў некалькіх фарматах. На гэтым тыдні стартуе серыя падкастаў з экспертамі і бацькамі. Сярод першых гасцей – актрыса Крысціна Дробыш, стаматалагіня Ганна Доўнар і гісторык Паўліна Скурко.

Таксама праект плануе выпускаць матэрыялы пра білінгвізм, разбураць папулярныя міфы пра дзве мовы ў сям’і і публікаваць асабістыя гісторыі бацькоў: пра роды за мяжой, шматдзетнасць і выхаванне дзяцей з асаблівымі патрэбамі.

Асобная частка праекта – супольнасць для беларускамоўных бацькоў. Паводле аўтараў, за першы месяц вакол «Матчынай мовы» сабралася ўжо каля 400 падпісчыкаў, якія дзеляцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго ў каментарыях.

У бліжэйшы час выйдуць пілотныя выпускі падкаста. У іх будуць гаварыць пра псіхалагічныя бар’еры пры пераходзе на беларускую мову ў сям’і, «сямейную машыну часу» і іншыя тэмы, звязаныя з бацькоўствам.

Сачыць за праектам можна на гэтых платформах.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
Более 90% школьников в Беларуси учатся на русском языке. В соцсетях жалуются, что дети не знают беларуский. Разбираемся, так ли это и что с этим делать
«Нужно было скинуться, чтобы дети не чувствовали себя ущербными». Сравниваем, как родкомы работают в Беларуси, Польше и Литве
Мамы, папы, дети
«Ты представляешь, как эти дети уворачиваются от инструментов для аборта?» Что на самом деле происходит на предабортном консультировании в Беларуси
Теперь все ясно
поделиться