Анімацыйная студыя «Воблака» паказала трэйлер першага сезона мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў». Яго ўжо можна паглядзець анлайн.
Сюжэт такi
У Траецкім прадмесці Мінска жыве Марыля – маленькая дзяўчынка з вельмі багатай фантазіяй. Яна прагне падабацца, але людзі зусім не заўважаюць яе. Адзіны чалавек, які падтрымлівае Марылю, – Алесь. Аднойчы героі сустракаюць таемную Бабулю, якая запрашае іх далучыцца да прыгод. Марыля бачыць у гэтай прапанове магчымасць, якая дапаможа звярнуць на сябе ўвагу людзей вакол.
Для Бабулі ж Марыля, якая мае багатую фантазію, – гэта ключ да партала ў свет міфічных істот. З дапамогай гэтага партала Бабуля зможа выпусціць дзіўнікаў, якія былі забыты, у рэальны свет. Неўзабаве Марыля разумее, што стала часткай нейкага злавеснага плана, і адпраўляецца ўсё выпраўляць.
Дарэчы, саўндтрэк да серыяла напісала беларуская выканаўца IVA SATIVA. А яшчэ ў яе там ёсць невялікая роля: «Стала героиней мультфильма, чтобы сказать: “Гэта Беларусь, ЁЎ”», – напісала IVA SATIVA у сябе ў сторыс.
Першы паказ правялі ў кінатэатры mooon, а бясплатна серыял можна паглядзець на платформе VOKA.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Відэа: YouTube.com.