Беларусаў у Вільнюсе ў Дзень моладзі запрашаюць на сацыяльны маркет

Беларусаў у Вільнюсе ў Дзень моладзі запрашаюць на сацыяльны маркет
У Дзень моладзі 12 жніўня ў Вільнюсе пройдзе сацыяльны кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў і рамесніц, дзе кожны жадаючы зможа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення. Уваход вольны.

Арганізатары запрашаюць пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама даведацца пра беларускіх рамеснікаў, рамесніц і набыць іх прадукцыю.

Праграма:

12:00–17:00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў, рамесніц;

17:00 – Аўкцыён у падтрымку палітвязніц;

18:00 – Stand up;

19:30 – Музыка і атмасфера ад Stereobeaver і KZV.

Калі: 12 жніўня (субота).

Дзе: Вільнюс, Vytenio g. 6, teatras Vilniaus klasika.

Уваход: вольны.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться