Нарэшце: у Мінску пройдзе дзіцячы маркет

Нарэшце: у Мінску пройдзе дзіцячы маркет
24–25 жніўня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» правядуць дзіцячы маркет “РэчыДарэчы Junior”. Яго тэма – рыхтуемся да новага навучальнага года.

2425 жніўня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» правядуць дзіцячы маркет РэчыДарэчы Junior”. Яго тэма – рыхтуемся да новага навучальнага года.

Што будзе на маркеце

На маркеце можна будзе прадаць, купіць, абмяняць ці падарыць рэчы, з якіх выраслі дзеці, але якія могуць прынесці карысць каму-небудзь яшчэ. А таксама новыя рэчы, канцылярскія тавары, кнігі, навучальныя дапаможнікі і гульні па ўзросце.

Для дзяцей тут будзе буккросінг, дзіцячая пляцоўка, гульні і майстар-класы, знаёмства з музычнымі інструментамі і чытанне ўслых.

А чым там заняцца дарослым?

Для бацькоў пройдуць карысныя лекцыі пра працу і развіццё мозга дзіцяці, пра ўзроставыя крызісы, пра першую дапамогу, пра актыўнае мацярынства і правільнае харчаванне, пра булінг у школе і многае іншае.

Дарослыя таксама змогуць атрымаць кансультацыю псіхолага, лагапеда, педыятра. А яшчэ даведацца, што новага з’явілася ў сферы альтэрнатыўнай адукацыі: спартыўныя секцыі, школы англійскай мовы, студыі ранняга развіцця.

У вас ёсць непатрэбныя рэчы?

Арганізатары маркета разам з Чырвоным Крыжам будуць прымаць рэчы для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў: вопратку, абутак, канцылярскія тавары, кнігі і навучальныя дапаможнікі, спартыўныя тавары.

Што, дзе, калі?

24–25 жніўня ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” з 11:00 да 17:00. Уваход вольны.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться