Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» адкрыў перадзамову на калекцыю гадзіннікаў «Мова. Ў», якая прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
Новая лімітаваная калекцыя гадзіннікаў натхнёная творчасцю беларускіх пісьменнікаў Янкі Брыля, Максіма Танка і Петруся Броўкі. «Кожны з іх на сваім прыкладзе паказаў, наколькі велічна можа гучаць беларуская мова», – напісана ў акаўнце кампаніі.
У рамках калекцыі прадстаўлены тры ўнісекс-мадэлі, кожная з іх выпушчана ў колькасці 70 экзэмпляраў.
Кошт мадэлі: 359 руб.
Папярэдняя замова працягнецца да 20 лютага, аформіць яе можна на сайце.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.