«Майстэрня суполак», ці коратка проста «СУП» – гэта практычная адукацыйная праграма ад CreateCulture Group для актывістак, лідарак суполак і прадстаўніц творчага класа. Вы яшчэ паспяваеце падаць заяўку.
Праграма складаецца з двух трохдзённых сесій з перапынкамі на тры тыдні – за гэты час удзельнікі і ўдзельніцы павінны выканаць заданні ў сваіх суполках.
Практычныя семінары пройдуць у Вільнюсе 20–23 лістапада і 10–13 снежня. І каб цалкам авалодаць навыкамі пабудовы суполак і развіцця, практычныя семінары разлічаны на поўны працоўны дзень.
А вось і праграма
Першая сесія «СУП» будзе прысвечана тэорыі і інструментам развіцця, праектаванню, развіццю і планаванню дзейнасці суполак.
Другая сесія будзе прысвечана аналізу вынікаў дзейнасці, навыкам кіравання канфліктамі і групавой матывацыяй, тэорыі і практыцы групавой дынамікі, устойлівасці і росту, глыбокаму агляду стварэння і кіравання асацыяцыямі, саюзамі, альянсамі і сеткамі.
Да канца праграмы вы распрацуеце планы дзеянняў па развіцці супольнасці на найбліжэйшыя месяцы.
Дарэчы, вы яшчэ паспяваеце падаць заяўку. Дэдлайн – 7 лістапада.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.