У што гулялі беларусы напачатку 20-га стагоддзя? Глядзіце

У што гулялі беларусы напачатку 20-га стагоддзя? Глядзіце
На Facebook-старонцы Музея гісторыі горада Мінска з’явіўся пост, прысвечаны новаму экспанату. Гэта гульня «Лато».

На Facebook-старонцы Музея гісторыі горада Мінска з’явіўся пост, прысвечаны новаму экспанату. Гэта гульня «Лато».

«Вашай увазе прадмет з апошніх паступленняў у калекцыю музея – гульня “Лато”. Яна была падаравана жыхарамі дома з Паўночнага завулка, а яе ўзрост датуецца пачаткам ХХ ст. Добра захаваліся скрынка з картамі і торбачка з бочачкамі, аздобленая вышыўкай з выявамі картачных масцей», – пішуць супрацоўнікі музея.

Таксама супрацоўнікі музея расказваюць гісторыю гульні. Яна сягае сваімі каранямі ў Італію XVI ст. Азартная гульня хутка заваявала любоў простага народа, аднак у хуткім часе была забаронена з-за шматлікіх парушэнняў парадку, выкліканых пройгрышамі. Праз некаторы час гульня стала арганізоўвацца дзяржавай, а ўсе прайграныя грошы ішлі ў казну. З Італіі лато распаўсюдзілася па Еўропе.

У часы Расійскай імперыі лато было гульнёй для забяспечаных колаў насельніцтва і толькі ў ХХ стагоддзі стала агульнадаступнай гарадской забавай.

Бочачкі лато з пэўнымі лічбамі часта мелі асаблівыя назвы: 11 – барабанныя палачкі, 13 – чортавы тузін, 48 – «половинку просим», 75 – сем пятніц на тыдні, 77 – сякеры, 90 – дзед.

У СССР гульня лато набыла асаблівую папулярнасць і была названа дзяржаўнай латарэяй. Трэба адзначыць, што сучасныя латарэі – прамыя нашчадкі гульні лато.

 

Фота: Музей гісторыі горада Мінска.

#Минск
поделиться