Новости За день
CityDog.io

У Беларусі новы чэлендж, гэтым разам – літаратурны. Вось умовы

У Беларусі новы чэлендж, гэтым разам – літаратурны. Вось умовы
«Кнігарня Логвінаў» разам з «Арт Сядзібай» распачалі новы літаратурны чэлендж #чытайсучаснае: напішы пра свой улюбёны твор сучаснага беларускага пісьменніка і атрымай падарункі.

«Кнігарня Логвінаў» разам з «Арт Сядзібай» распачалі новы літаратурны чэлендж #чытайсучаснае: напішы пра свой улюбёны твор сучаснага беларускага пісьменніка і атрымай падарункі.

Арганізатары чэленджу лічаць, што большасць беларусаў плоха ведае сучасных літаратараў. Каб выправіць гэту несправядлівасць, прапануюць кінуць выклік сучаснай беларускай літаратуры.

Якія ўмовы чэленджу?

Да 27 лютага трэба напісаць пра твор аднаго з сучасных беларускіх пісьменнікаў і падзяліцца ім у сацсетках з хэштэгамі:

  • #чытайсучаснае;
  • #логвінаў.

Можна пазнаёміцца з новым творам альбо расказаць пра свой любімы. Як і ва ўсіх чэленджах, варта перадаць эстафету сябрам.

А што мне за гэта будзе?

На заключным мерапрыемстве чэленджу (3 сакавіка ў кавярні «Грай») аўтары самых арыгінальных гісторый атрымаюць прызы:

  • сертыфікат на 50 рублёў у «Кнігарню Логвінаў» за найлепшую гісторыю;
  • скідку 10% у «Кнігарню Логвінаў» для ўсіх удзельнікаў чэленджу;
  • адмысловыя падарункі ад «Арт Сядзібы» для ўсіх удзельнікаў чэленджу, якія прыйдуць на мерапрыемства 3 сакавіка.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter