«Лідскае» разам з камандай Yearee.by сёння, 14 лістапада, прадставілі адрыўны настольны каляндар на 2026 год. Гэта лімітаваная беларускамоўная серыя, прысвечаная 150-годдзю завода.
«Лідскае» і праект Yearee абвясцілі пра старт продажаў свайго супольнага календара. У сумеснай публікацыі адзначылі, што гэта «незвычайны каляндар» і вынік іх знаёмства з традыцыямі і каштоўнасцямі лідскага піваварства.


Адрыўны настольны каляндар. Фота: Yearee.by.
Яго выпусцілі спецыяльна да 150-годдзя завода. У ім – 365 старонак з гісторыямі, прымаўкамі, цёплымі словамі на беларускай мове і натхненнем на кожны дзень. Сярод дадатковых фішак:
новыя рэцэпты па QR-кодах,
- ідэі нечаканых смакаў і спалучэнняў,
- цытаты і незвычайныя гісторыі ад каманды «Лідскага».
На сайце Yearee падкрэсліваюць, што каляндарык захоўвае «водар хлеба і свежага соладу, успаміны пра лета, цеплыню зносін і пачуццё гонару за спадчыну». Ён таксама адлюстроўвае не толькі традыцыі піваварства, але і нашу культуру, цеплыню і пачуццё гумару.
Каляндар можна набыць на сайце або ў краме Музея Лідскага бровара. Кошт – 67 рублёў.
Дарэчы, 16 верасня выдавецтва «Папуры» выпусціла на беларускай мове два настольныя календары «Мой дзівосны 2026». Абодва ўжо можна замовіць на Wildberries і купіць у кнігарнях. Унутры – аўтарскія малюнкі, натхняльныя фразы і бонусы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















