З 19 па 23 жніўня каманда валанцёраў – беларусаў і беларусак – ладзіць бясплатны анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі» для падлеткаў. Галоўная тэма змены – Беларусь.
«У анлайн-летніку мы пазнаёмімся з незвычайнымі беларускімі мясцінамі, раскіданымі па ўсім зямным шары, абмяркуем, што для нас Беларусь, і пазнаем сакрэт адзінства і добразычлівасці беларускага народа», – піша каманда праекта.
Для каго падыдзе
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 10–15 гадоў, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой.
Расклад заняткаў (час мінскі):
- 10:30–14:00 – заняткі ў атрадзе.
- 14:30–16:40 – факультатыўныя заняткі.
Факультатывы наведваюцца па выбары.
Як трапіць
Рэгістрўйцеся да 15 жніўня ўключна, колькасць месцаў абмежавана.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.