З 25 па 29 сакавіка каманда валанцёраў-беларусаў і беларусак ладзіць бясплатны анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі» для падлеткаў, каб пазнаёміць іх са знакамітымі беларусамі і беларускамі, якія змянілі наш свет.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 11–15 гадоў, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой. Падчас летніка ўдзельнікі змогуць больш даведацца пра родную мову, гісторыю, культуру і мастацтва, стварыць уласныя творчыя праекты.
Заняткі будуць праходзіць у дзве змены (час па Мінску)
Дзённая змена
- 10:30–13:30 – атрадная сустрэча,
- 16:00–16:30 – закрыццё дня (атрадная свечка).
Вечаровая змена
- 16:30–20:00 – атрадная сустрэча і закрыццё дня.
Таксама для ўдзельнікаў і ўдзельніц абедзвюх змен праводзяцца факультатывы: па два факультатыўныя заняткі з 14:00 да 16:00.
Як трапіць
Для ўдзелу трэба зарэгістравацца да 20 сакавіка ўключна. Не пазней за 22 сакавіка кожны ўдзельнік атрымае ліст з запрашэннем у бацькоўскі чат і чат атрада.
Асноўная мова летніка – беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі выбіраць мову зносін.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.