Беларусаў запрашаюць на карысную анлайн-лекцыю пра «хуткую моду» і яе ўплыў на правы чалавека.
Чаму гэта важна
Ніколі раней чалавецтва не спажывала столькі рэсурсаў для стварэння новага адзення і не выкідвала столькі тэкстылю ў сметнішчы – гэта вельмі моцна шкодзіць планеце і ўсім, хто яе засяляе.
На лекцыі раскажуць
- як парушаюцца правы працаўні:ц брэндаў хуткай моды?
- чаму вытворчасць адзення неэкалагічная? Як яна эксплуатуе нечалавечыя віды?
- што робяць міжнародныя арганізацыі? Якія існуюць практыкі экалагічнага спажывання адзення?
Лектарка: Марыя Дзербічава – веганка, эка-пісьменніца, інтэрсэкцыянальная фэміністка.
Калі: 25 лістапада (субота), ў 14:00 па Мінску
Дзе: анлайн у Zoom
Лекцыя пройдзе на рускай мове. Удзел бясплатны, трэба зарэгістравацца.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.