Вось і планы на выходныя: лекцыя пра этнакасмалогію ў Мастацкім

Вось і планы на выходныя: лекцыя пра этнакасмалогію ў Мастацкім
У нядзелю, 26 лютага, а 14-й гадзіне ў Мастацкім музее адбудзецца лекцыя «Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры». Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.

Калі: 26 лютага (нядзеля), 14:00.

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (Леніна, 20).

Што будзе: другая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію. Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшая навуковая супрацоўніца Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Беларуская этнакасмалогія даследуе, як, паводле народнай традыцыі, уладкаваны космас, як суадносяцца прастора і час, як ўпісаны ў вялікі сусвет той створаны свет, над якім апякуецца чалавек. Усяго, якое завецца Рэчаіснасцю. А таксама адкуль і чаму паўстаюць вобразы беларускай карціны свету, як яны суадносяцца з вобразамі іншых культур у часава-прасторавым кантынууме нашай цывілізацыі.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Instagram.

#Беларусь #Минск
поделиться