Вы зацэніце: мінскі мастак зрабіў круты land art проста на вясковым полі

Вы зацэніце: мінскі мастак зрабіў круты land art проста на вясковым полі
Мінскі мастак Doctor Oy зрабіў незвычайны land art «З.Я.М.Л.Я / Z.I.A.M.L.I.A» дзесьці за МКАД. Лакацыю аўтар не раскрывае.

Мінскі мастак Doctor Oy зрабіў незвычайны land art «З.Я.М.Л.Я / Z.I.A.M.L.I.A» дзесьці за МКАД. Лакацыю аўтар не раскрывае.

Doctor Oy – мастак з Мінска, чые працы вы дакладна бачылі на футболках Mark Formelle, на «Пясочніцы», каля кінатэатра «Ракета».

Днямі мастак выклаў у сацсетках сваю новую працу – гэта land art (калі мастацкія элементы інтэгруюцца ў прыродны пейзаж), прысвечаны Беларусі. Як расказвае аўтар, на стварэнне такой інсталяцыі ён натхніўся падчас вандроўкі ў Грузію.

– Я глядзеў на схілы горных масіваў і раптам падумаў: прыкольна – такое ўражанне, быццам спяць фэйсікі, застылыя ў розных эмоцыях. Такім чынам існуючая канцэпцыя з тварыкамі, над якой я працую апошнія некалькі гадоў, атрымала развіццё ў больш маштабны праект лэнд-арту. Мне было важна зрабіць гэта ў Беларусі, каб паказаць, у якім стане можа быць наш кавалачак зямлі, якія эмоцыі ён адчувае.

Doctor Oy расказвае, што працэс стварэння інсталяцыі заняў у яго даволі шмат часу: пошук лакацыі, лагістыка, праца з матэрыялам (каляровая плёнка і каркас).

– Але вызначальным фактарам аказаліся ўмовы надвор’я. Само па сабе выразаць усё гэта з будаўнічай плёнкі аказалася прасцей, чым падгадаць з надвор’ем: да фінальнага выніку было шмат спроб, і перыядычна нешта ішло не так, даводзілася з’язджаць, папраўляць – і зноў вяртацца, – дзеліцца мастак. – У выніку ўсё атрымалася.

Але ў той момант, калі я хацеў зняць яшчэ некалькі кадраў сваёй працы з дрона, з-за ўзгорка з’явіўся мужык на матацыкле і праехаў акурат па інсталяцыі. Як ён трапіў у такія дзікія мясцiны? Сюррэалізм нейкі!

 

Фота: @doctor_oy.

#Беларусь
поделиться