Звольненыя купалаўцы ўсё ж пакажуць прэм’ерны спектакль. Дзе глядзець?

Звольненыя купалаўцы ўсё ж пакажуць прэм’ерны спектакль. Дзе глядзець?
Прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» адбудзецца ў анлайн-прасторы: акцёры і рэжысёр запрашаюць гледачоў на YouTube-канал «Купалаўцы». Там з’явіўся і трэйлер спектакля.

Прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» адбудзецца ў анлайн-прасторы: акцёры і рэжысёр запрашаюць гледачоў на YouTube-канал «Купалаўцы». Там з’явіўся і трэйлер спектакля.

Калі памятаеце, CityDog.by пісаў, што 6 кастрычніка акцёры разам з рэжысёрам Мікалаем Пінігіным зладзілі адкрытую рэпетыцыю «Тутэйшых». Відэапрэм’еру спектакля пакажуць усім беларусам на YouTube-канале «Купалаўцы».

«Можна забраць у нас будынак, але ў нас нельга забраць Янку Купалу», – пішуць купалаўцы.

Прэм’ера адбудзецца 12 кастрычніка ў 19:00 на YouTube-канале «Купалаўцы».

«Праз сто гадоў пасля напісання гэта ўсё яшчэ неверагодна актуальная гісторыя пра нас саміх. І толькі нам вырашаць, якім будзе фінал», – кажуць купалаўцы пра спектакль.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться