Беларусам прапануюць круты анлайн-курс: там навучаць прэзентаваць свае ініцыятывы

Беларусам прапануюць круты анлайн-курс: там навучаць прэзентаваць свае ініцыятывы
Беларусаў і беларусак запрашаюць на кароткі анлайн-курс для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх НДА «Як прэзентаваць грамадскую ініцыятыву на публічных імпрэзах». Заяўкі прымаюць да 28 лютага ўключна.

Беларусаў і беларусак запрашаюць на кароткі анлайн-курс для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх НДА «Як прэзентаваць грамадскую ініцыятыву на публічных імпрэзах». Заяўкі прымаюць да 28 лютага ўключна.

Штогод беларусы і беларускі ладзяць разнастайныя фестывалі, дзе ёсць месца для прэзентацыі грамадскіх ініцыятыў і недзяржаўных арганізацый. Гэтая практыка закладзена раней у Беларусі, а цяпер працягваецца на папулярных «Басовішчы», «Гучна-фэсце», «Варушняку».

На 2024 год таксама плануюцца гэтыя ды іншыя фэсты, якія даюць грамадскім ініцыятывам і НДА магчымасць прадставіць сваю працу шырокай публіцы, развіртуалізавацца, наладзіць вочны кантакт з мэтавай аўдыторыяй і, магчыма, нават заангажаваць новых валанцёраў і валанцёрак.

З гэтай нагоды каманда арганізатараў і арганізатарак пляцовак грамадскай актыўнасці ладзіць курс, каб разам падрыхтавацца да прэзентацыі на імпрэзах і якасна прадставіць сваю дзейнасць.

Узяць удзел могуць па 2 чалавекі ад беларускіх НДА. Падчас трэнінгаў будзе магчымасць абмяняцца досведам і даведацца пра ноў-хаў па арганізацыі прэзентацый сваёй дзейнасці.

У рамках курса пройдуць дзве анлайн-сустрэчы, дзе:

  • польскія калегі прэзентуюць свой досвед удзелу ў фэстах;
  • арганізацыі і ініцыятывы распрацуюць план прэзентацыі на фэсце і даведаюцца, як зрабіць максімальна інклюзіўнай сваю прэзентацыю;
  • абмяняюцца досведам з калегамі і каляжанкамі.

Курс скіраваны на практычную падрыхтоўку НДА да прэзентацыі на фестывалях з магчымасцю практычнай дапамогі ў рэалізацыі ідэй.

Калі: першы вэбінар – 3 сакавіка, 11:00 (СЕТ). Другі – 16 сакавіка, 11:00 (СЕТ).
Працягласць: 2 гадзіны.

Заяўкі прымаюць праз форму да 28 лютага ўключна. Вынікі адбору будуць вядомы не пазней за 29 лютага.

Свае пытанні вы можаце задаваць тут: тэлеграм @leta2024_nda; пошта leta24@tutanota.com.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться