Майстэрня карысных праектаў аб’яўляе набор на восеньскі паток анлайн-курса па сацыякультурным праектаванні. Дэдлайн падачы заявак – 20 жніўня.
Што будзе
У Майстэрні будуць вучыць ствараць праекты ад ідэі да вынікаў. Падчас курса будзе магчымасць дапрацаваць свае ідэі і пратэсціраваць праекты. Прадугледжана адваротная сувязь ментараў і ментарак, шмат практыкі і нават група псіхалагічнай падтрымкі.
Ці падыходзіць мне гэты курс?
Курс падыходзіць для беларусаў ці беларусак, якія хочуць даведацца больш пра рэалізацыю ўласнага сацыяльнага альбо культурнага праекта і выканаць яго ў рэальным жыцці.
Якія праекты могуць удзельнічаць у Майстэрні?
Самыя розныя: кіно, арт, музыка, медыя, урбаністыка, плэйсмейкінг, стварэнне супольнасцей, анлайн- ці афлайн-праекты. Адзіная ўмова – праект павінен быць карысным для грамадства і прыцягваць увагу да актуальных праблем.
Працягласць навучання: 3 месяцы (з 31 жніўня па 23 лістапада).
Фармат: усе мерапрыемствы праходзяць анлайн, першая сустрэча адбудзецца ўжо 31 жніўня. Удзел бясплатны.
Тэрмін прыёму анкет – да 20 жніўня ўключна.
Праграму, водгукі з папярэдніх набораў і форму заяўкі можна знайсці на сайце.
Наконт усіх пытанняў пісаць на goodmasterskaya@gmail.com.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.